Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Жанр | класічная музыка |
Гады | з 1928 |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Кіраўнік | Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў |
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь — сімфанічны аркестр у Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны ў 1928 годзе ў Мінску пры Беларускім радыёцэнтры на аснове аркестраў Беларускага музычнага тэхнікума і БДТ-1. З 1930 года ў штаце радыёцэнтра, з 1937 года ў складзе Беларускай філармоніі. З 1961 года Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР, з 1980 года акадэмічны.
Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]
У рэпертуары творы рускіх і зарубежных кампазітараў-класікаў, сучасных кампазітараў, сімфанічныя і вакальна-сімфанічныя творы беларускіх аўтараў, у т. л. Л. Абеліёвіча, М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, С. Бельцюкова, У. Будніка, Г. Вагнера, В. Войціка, Я. Глебава, У. Дарохіна, В. Капыцько(руск.) бел., С. Картэса, В. Кузняцова, А. Мдывані, П. Падкавырава(руск.) бел., Я. Натаўскага, Р. Пукста, Дз. Смольскага, А. Хадоскі, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш.
Вядомыя дырыжоры і музыканты[правіць | правіць зыходнік]
У розны час у аркестры працавалі дырыжоры А. Бяссмертны, І. Гітгарц, М. Міхайлаў, І. Мусін(руск.) бел., Т. Каламійцава(руск.) бел., М. Шнейдэрман, Б. Афанасьеў(руск.) бел., В. Дуброўскі(руск.) бел., В. Катаеў, Ю. Яфімаў(руск.) бел., П. Д. Панэл(фр.) бел.; канцэртмайстар Ю. Гершовіч. салісты-інструменталісты С. Асновіч і Г. Клачко (скрыпка), В. Волкаў (труба), Г. Забара (кларнет), П. Кірыльчанка (альт), Б. Скабло (віяланчэль), С. Сяргеенка (флейта), В. Фралоў (габой), Ч. Юшкевіч (валторна), Л. Гарэлік (скрыпка).
З аркестрам выступалі вядомыя расійскія і заходне-еўрапейскія дырыжоры А. Гаўк(руск.) бел., Дз. Кітаенка(руск.) бел., Я. Мравінскі(руск.) бел., Н. Рахлін(руск.) бел., Ю. Сіманаў(руск.) бел., У. Федасееў(руск.) бел., Ю. Цемірканаў, К. Зандэрлінг(руск.) бел., К. Мазур(руск.) бел., К. Эстэррайхер(руск.) бел., піяністы Л. Аборын(руск.) бел., Э. Гілельс(руск.) бел., К. Ігумнаў(руск.) бел., Г.(руск.) бел. і С. Нейгаўзы(руск.) бел., С. Рыхтэр, П. Серабракоў(руск.) бел., Я. Фліер(руск.) бел., Б. Джайніс(руск.) бел., Х. Л. Клайберн, Дж. Огдан(руск.) бел., Д. Полак(англ.) бел., Г. Чэрны-Стэфаньская, скрыпачы І. Бязродны(руск.) бел., Л. Коган, Д. Ойстрах(руск.) бел., М. Палякін(руск.) бел., М. Эрдэнка(руск.) бел., І. Менухін(руск.) бел.. І. Стэрн(руск.) бел. і інш.
Сярод аркестрантаў (1997): Р. Ігнацьеў (кларнет), В. Ціхевіч (флейта).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь