Перайсці да зместу

Сяргей Іванавіч Губкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Іванавіч Губкін
Дата нараджэння 27 жніўня 1898(1898-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1955(1955-09-08) (57 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера металазнаўства[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Сяргей Іванавіч Гу́бкін[1] (руск.: Сергей Иванович Губкин; 27 жніўня 1898 — 8 верасня 1955) — савецкі вучоны ў галіне металазнаўства, доктар хімічных навук (1936), прафесар (1945), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і настаўніка, пазней стаўшага акадэмікам Акадэміі навук СССР, І. М. Губкіна. У 1917 годзе скончыў гімназію і паступіў на суднабудаўнічае аддзяленне Ленінградскага політэхнічнага інстытута[2]. З пачаткам Грамадзянскай вайны вучоба перарвалася і С. І. Губкін ужо ў 1923 годзе паступіў у Маскоўскую горную акадэмію, якую скончыў у 1928 годзе і застаўся ў аспірантуры пры ёй[2]. З 1930 года працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, дзе займаў пасады дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры апрацоўкі металаў ціскам. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду загадчыка кафедры апрацоўкі металаў Казахскага горна-металургічнага інстытута[2]. У 1943 годзе зноў працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата і адначасова ў 1944—1948 гадах у Інстытуце металургіі Акадэміі навук СССР на пасадах намесніка дырэктара і загадчыка аддзела апрацоўкі металаў ціскам.

У 1948 годзе С. І. Губкін абіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР і ў гэтым жа годзе ўзначальвае Фізіка-тэхнічны інстытут. Адначасова стварае кафедру апрацоўкі металаў ціскам у Беларускім політэхнічным інстытуце[2].

Памёр С. І. Губкін 8 верасня 1955 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Распрацаваў матэматычныя метады вывучэння працэсаў цячэння металаў у працэсах пракаткі, коўкі, штампоўкі. Прапанаваў метад фотапластычнасці, які дазваляе вывучаць напружаны стан пры пластычным цячэнні рэчыва, стварыў класіфікацыю відаў апрацоўкі металаў ціскам і інш.

Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Теория течения металлического вещества. — М.; Л.: ОНТИ, 1935.
  • Теория обработки металлов давлением. — М.: Металлургиздат, 1947.
  • Фотопластичность. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1957 (разам з С. І. Дабравольскім, Б. Б. Бойка).

Уваходзіў у склад шэрагу камісій, у тым ліку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Удзельнічаў у стварэнні, а потым быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення Усесаюзнага інжынерна-навуковага таварыства машынабудаўнікоў[2].

Узнагароды і памяць

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.

Імя вучонага прысвоена кафедры машын і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995.
  2. а б в г д Имя в белорусской науке: Сергей Иванович Губкин (руск.)
  • Губкін Сяргей Іванавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.