Сяргей Іванавіч Дарошка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Іванавіч Дарошка
Альма-матар
Грамадзянства
Узнагароды і званні

Сяргей Іванавіч Дарошка — генерал-маёр міліцыі, начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (2019—2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1989—1993 гадах навучаўся ў Саратаўскім вышэйшым ваенным камандным Чырванасцяжным вучылішчы імя Ф. Э. Дзяржынскага ўнутраных войскаў МУС Расіі, пасля заканчэння якога там жа камандаваў узводам курсантаў. З мая 1994 года служыў ва ўнутраных войсках МУС Беларусі. У в/ч 6713 (Магілёў) прайшоў шлях ад намесніка камандзіра роты да намесніка камандзіра часці — начальніка штаба. Быў на розных пасадах служыў у в/ч 7404 (Баранавічы), якой затым камандаваў з 2003 па 2006 год.

У 2000 годзе скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2010—2012 гадах з’яўляўся слухачом факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі.

У 2006—2008 гадах быў намеснік начальніка ўпраўлення баявой службы ГУКУВ МУС. Затым служыў на пасадах намесніка камандзіра па баявой падрыхтоўцы і першага намесніка камандзіра — начальніка штаба в/ч 3403 (Мінск).

У 2012 годзе ўзначаліў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. З лістапада 2017 года быў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама[1].

З 2019 па 29 ліпеня 2021 года[2] з’яўляўся начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Руководство Академии МВД Республики Беларусь
  2. [https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32100293&p1 Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2021 года № 293 «О С. И. Дорошко»]