Іван Сцяпанавіч Сяргей
Выгляд
Іван Сцяпанавіч Сяргей | |
---|---|
Дата смерці | 2016 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Званне |
|
Іван Сцяпанавіч Сяргей (? — 2016) — генерал-маёр міліцыі, былы кіраўнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе скончыў Мінскую Вышэйшую школу МУС СССР, а працоўную кар’еру пачаў у Шчучынскім РАУС з пасады ўчастковага інспекцыі па справах непаўналетніх, дайшоўшы да пасады начальніка РАУС. Далей узначальваў Упраўленні ўнутраных спраў Магілёўскай і Мінскай абласцей.
У 2008 годзе стаў начальнікам Акадэміі МУС.
У канцы 2009 года пайшоў у адстаўку, а ў хуткім часе быў запрошаны на працу ў «Беларусбанк», спачатку ў якасці памочніка старшыні праўлення, у пачатку 2011 года стаў дырэктарам дэпартамента бяспекі[1][2].