Сяргей Іванавіч Касцян
Сяргей Іванавіч Касцян | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
Сяргей Іванавіч Касцян (15 студзеня 1941, вёска Усохі, Клічаўскі раён) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Скончыў сямігодку ў роднай вёсцы Усохі (1954), затым працаваў у калгасе. У 1956 паступіў у будаўнічую школу ў Чалябінску. У 1957-60 працаваў у жыллёва-будаўнічым цэху Чалябінскага трактарнага завода, адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі.
У 1960-64 служыў на Ціхаакіянскім Ваенна-Марскім флоце, быў сакратаром камітэта камсамола, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. З 1964 па 1966 выхавацель у школе-інтэрнаце № 2 Чалябінска. У 1965 паступіў на гістарычны факультэт Чалябінскага педінстытута. У 1966 пераехаў у Мазыр, у 1970 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута.
З 1967 па 1979 займаў пасады сакратара камітэта камсамола калгаса «Каменка», 2-га, 1-га сакратара Мазырскага РК ЛКСМБ, інструктара, загадчыка парткабінетам, загадчыка аддзелам агітацыі і прапаганды Мазырскага РК КПБ.
У 1979 скончыў аспірантуру пры БДУ. У 1980 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма: «Удзел камсамола Беларусі ў меліярацыі беларускага Палесся (1966—1975 гг.)».
З 1979 па 1997 старшы выкладчык, загадчык кафедрай, дацэнт (з 1984) Мазырскага педінстытута. З 1999 — прафесар.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета (з 1995), затым Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і 3-га скліканняў, актывіст фракцыі камуністаў. З 2000 года намеснік старшыні Камісіі па міжнародным справам і сувязям з СНД. Ініцыятар стварэння блока «Анты-НАТА» ў Палаце прадстаўнікоў 2-га склікання.
Старшыня Беларускага славянскага камітэта, Старшыня Славянскага парламентскага саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форума міру. Сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.
Першы дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура i Мастацтва» (2002).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- З гісторыі меліярацыі Беларускага Палесся (1994) (руск.)
- Камсамольская хроніка (1995) (руск.)
- Боль мая Югаславія (2000) (руск.)
- Хто ёсць я (у 2-х тамах, 2000) (руск.)
- На стыку тысячагоддзяў (2004) (руск.)
- Мір і адзінства славянам (2008) (руск.)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Нацыянальнага архіва Беларусі Архівавана 14 снежня 2016. (руск.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі