Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 24 мая 1956(1956-05-24) (67 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч (24 мая 1956, в. Дубінка, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 мая 1956 года ў в. Дубінка Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, заатэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Працаваў заатэхнікам, галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці; першым намеснікам, старшынёй Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]