Сяргей Аляксеевіч Кім
Сяргей Аляксеевіч Кім | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 2021 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1973) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Аляксеевіч Кім (10 сакавіка 1937, с. Каручхоз, Шмакаўскі раён, Прыморскі край, Расія — 24 кастрычніка 2021) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1976).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага спажывання», 1959), Усесаюзны завочны інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1965).
Працаваў у камбінаце «Искож» (г. Нальчык), Кабардзіна-Балкарскім Саўнаргасе, Маскоўскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1966, асістэнт кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання вытворчасці), Іркуцкім інстытуце народнай гаспадаркі (1966—1973, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі машынабудавання, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1974—1990, загадчык кафедры галіновых эканомік), Расійскай інжынернай акадэміі менеджменту і аграбізнесу (1992—2004, загадчык кафедры эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце, кансультант), Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце (2004—2007, прафесар кафедры прадпрымальніцтва, кіравання і маркетынгу), Маскоўскім гарадскім універсітэце кіравання Урада Масквы (2007—2011, прафесар кафедры менеджменту), Маскоўскім рэгіянальным сацыяльна-эканамічным інстытуце (2002—2017, загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу, кафедры дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання).
Памёр 24 кастрычніка 2021 года ў г. Мыцішчы, Маскоўская вобласць.
Навуковыя інтарэсы: праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытворчасці.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Теоретические основы стадийно-поточного изготовления продукции и повышение эффективности производства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 594 / С. А. Ким. — Иркутск, 1972.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кім Сяргей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары эканамічных навук
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»
- Узнагароджаныя медалём Дружбы (Манголія)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Расіі