Перайсці да зместу

Сяргей Артуравіч Калінін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калінін Сяргей Артуравіч
Нараджэнне 7 лістапада 1974(1974-11-07) (49 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне дацэнт
Месца працы

Сярге́й Арту́равіч Калі́нін (нар. 7 лістапада 1974,г. Гарадок, Віцебская вобласць) — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 лістапада 1974 г. у г. Гарадку Віцебскай вобласці.

У 1996 г. скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1996 г. - выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: " Праблемы рэформы сістэмы права Рэспублікі Беларусь" у БДУ. Чытае курсы па агульнай тэорыі права і гісторыі палітычных і прававых вучэнняў.

Неаднаразова супрацоўнічаў з Нацыянальным цэнтрм законапраектнай дзейнасці пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь па пытаннях распрацоўкі і падрыхтоўкі экспертных заключэнняў, заўваг і прапаноў да праектаў нарматыўных прававых актаў. Член рабочай групы па распрацоўцы Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Навуковыя інтэрэсы: праблемы крыніц права, сістэмнасць у праве, сістэматызацыя, удасканаленне і трансфармацыя права і заканадаўства, рэлігія і права, хрысціянская палітыка-прававая дактрына. Аўтар звыш 45 навуковых прац. [2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспблікі Беларусі (2015);
  • Ганаровыя граматы БДУ (2006, 2011, 2014);
  • Падзякі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2004, 2006, 2010);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010);
  • Грамата Саюза юрыстаў Рэспублікі Беларусь (2008);
  • Ганаровыя граматы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2008);
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2010);
  • Падзяка Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (2013);
  • Падзяка дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Общая теория права: пособие. — Минск, 2013;
  • Общая теория права: пособие. — Минск, 2014.[1]

Зноскі

  1. а б Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.