Сяргей Астапавіч Пятровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Астапавіч Пятровіч
Дата нараджэння 12 красавіка 1931(1931-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1981(1981-10-06) (50 гадоў)
Род дзейнасці тэатразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1962)
Альма-матар
Член у

Сяргей Астапавіч Пятровіч (12 красавіка 1931, Капыль — 6 кастрычніка 1981) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. У 1955—1957 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1960—1973 і 1977—1981 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1973—1977 гадах — намеснік Міністра культуры Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1955 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў дзейнасць Е. Міровіча, тэатральную спадчыну Я. Коласа, развіццё тэатральнага мастацкага аматарства рэспублікі. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—2, 19831985).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Народныя тэатры Беларусі. Мн., 1966;
  • Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн. 1972;
  • Якуб Колас і беларускі тэатр. Мн., 1975;
  • Еўсцігней Міровіч. 2 выд. Мн., 1978;
  • Дзіцячы тэатр БССР (1931—1941 гг.). Мн., 1983.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]