Сяргей Васілевіч Жылінскі
Сяргей Васілевіч Жылінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пагранічныя войскі |
Гады службы | 2005 — цяперашні час |
Званне |
|
Камандаваў | Лідскі пагранічны атрад |
Узнагароды і званні |
Сяргей Васілевіч Жылінскі (нар. 4 снежня 1978, Ангарск, РСФСР) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (з 2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993—1996 гадах — курсант Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. У 2000 годзе з адзнакай скончыў факультэт пагранічных войск пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2007 годзе — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з адзнакай.
У 2005—2007 гадах служыў на афіцэрскіх пасадах Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага (намеснік начальніка пагранічнай заставы, начальнік пагранічнай заставы).
У 2007—2008 гадах — на службе ў апараце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2008—2014 гадах — на камандных пасадах у Пінскім пагранічным атрадзе і Брэсцкай пагранічнай групе; з 2014 па 2016 год камандзір Лідскага пагранічнага атрада, з 2016 па 2018 год начальнік Смаргонскай пагранічнай групы.
19 лютага 2018 года прызначаны начальнікам Інстытута пагранічнай службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе прысовена званне генерал-маёра[1].
Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2022)[2], медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2018), медалі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейныя медалі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жилинский Сергей Васильевич // Минское суворовское военное училище: сайт выпускников (руск.)
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Пагранічным войскам»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Рэктары ВНУ Беларусі
- Лідскі пагранічны атрад
- Пагранічнікі