Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (Беларусь)
| Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Арыгінальная назва | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» | ||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя пагранічных войскаў, а таксама іншыя ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне. | ||
| Падставы ўзнагароджання |
1. За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы; 2. за подзвігі і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы; 3. за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы; 4. за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы; 5. за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы. |
||
| Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» | ||
| Малодшая | Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» | ||
Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай грані́цы» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца:
- За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы;
- за подзвігі і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы;
- за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы;
- за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
- за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя пагранічных войскаў, а таксама іншыя ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне.
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
