Сяргей Віктаравіч Ляўковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Віктаравіч Ляўковіч
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці[d]
з 4 студзеня 2024
Папярэднік Ігар Вячаслававіч Брыло

Нараджэнне 11 кастрычніка 1983(1983-10-11) (40 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Сяргей Віктаравіч Ляўковіч (нар. 11 кастрычніка 1983, Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (з 4 студзеня 2024).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Заатэхнія», у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе галоўным заатэхнікам камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «На Варын» Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, з 2007 па 2009 год працаваў галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лельчыцкага райвыканкама. У 2009 годзе перайшоў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама Мінскай вобласці на пасаду начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці, потым — першага намесніка начальніка ўпраўлення. З 2011 года чатыры гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лагойскага райвыканкама, два гады — старшынёй Уздзенскага райвыканкама. Са снежня 2017 г. па сакавік 2020 г. працаваў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

З 18 сакавіка 2020 па 3 студзеня 2024 года — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.