Ігар Вячаслававіч Брыло
Ігар Вячаслававіч Брыло | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Іван Крупко | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1972[1] (50 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук[1] і кандыдат навук (2008) | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы, міністр, палітык, ветэрынар |
Ігар Вячаслававіч Брыло (нар. 18 чэрвеня 1972, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат сельскагаспадарчых навук (2008), дацэнт. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 2022).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1996 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2015 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
У 1996—2006 гадах працаваў ветэрынарным урачом у Барысаве (у 2004—2006 гадах — начальнік Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі, галоўны ветэрынарны ўрач Барысава).
З 2009 да 2011 год займаў шэраг кіруючых пасад на прадпрыемствах Мінска і Мінскай вобласці.
У 2011—2013 гадах — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2013—2021 — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2021 да 2022 года — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 2022 года — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2], 18 лютага 2022 года быў прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Кіраўніка дзяржавы ў Мінскай вобласці[3].
У чэрвені 2021 — 1-й палове 2022 года быў членам апякунскага савета Беларускай федэрацыі шахмат[4][5]. У сакавіку 2023 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі коннага спорту[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё http://mshp.gov.by/about/ruk/1zam/fc0d6fe66acb0a27.html
- ↑ Ігар Брыло назначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання
- ↑ https://president.gov.by/be/events/obnovlen-sostav-upolnomochennyh-predstaviteley-glavy-gosudarstva-po-regionam-1645198372
- ↑ https://belisrael.info/?p=30003
- ↑ https://belisrael.info/?p=31250
- ↑ https://www.pressball.by/news/other/435569
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Электронный каталог РНТБ (руск.)
- Профіль Ігара Вячаслававіча Брыло Архівавана 9 ліпеня 2021. на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Члены РГА «Белая Русь»
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
- Кандыдаты навук
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь