Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі
Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 верасня 1967 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі (нар. 10 верасня 1967, г. Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1991 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (выкладчыкі У. М. Прасол, М. М. Ягораў). У 1994—2002 гадах інжынер 2-й катэгорыі, начальнік групы праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагандаль», Гомельская комплексная праектная майстэрня; з 2002 года вядучы архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела філіяла праектна-канструктарскай майстэрні «Будпраект» ААТ «Гомельпрамбуд».
Член Саюза архітэктараў з 2007 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: комплекс адміністрацыйных будынкаў па вул. Падгорнай, 10 (2008); разлікова-касавы цэнтр ААТ «Белаграпрамбанк» па вул. Хатаевіча (2008); крама ААТ «Веста» на скрыжаванні пр. Касманаўтаў і вуліца Чапаева (2006), фітнэс-цэнтр па вул. Яфрэмава, 11 (2006) — усе ў Гомелі; рэканструкцыя будынка Масбудэканамбанка ў г. Віднае Маскоўскай вобласці (2006); рэстаўрацыя гарадскога асабняка пабудовы канца XIX ст. па вул. Жаркоўскага ў г. Гомелі (2005); гандлёвы комплекс па вул. Рэчыцкая шаша ў г. Гомелі (2003).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Францыска Скарыны (2020)[1].
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2020, у складзе аўтарскага калектыва) — за стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай в. Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Первицкий Сергей Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Гомеля