Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лістапада 1958 (62 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Саладоўнікаў (нар. 2 лістапада 1958, Іркуцк) — былы савецкі і беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Ігравая[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаючы з 1979 года выступаў за гродзенскі «Хімік» у Другой лізе чэмпіянату СССР. За дзесяць гадоў у складзе гродзенскага клуба стаў яго рэкардсменам па колькасці забітых мячоў.
У 1990—1992 гадах гуляў за польскую «Ягелонію», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. У 1992 вярнуўся ў «Хімік» (у 1993 годзе змяніў назву на «Нёман»), дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 1993.
У 1994 годзе «Нёман» развітаўся з большасцю вопытных ігракоў, у тым ліку і з Саладоўнікавым, які перайшоў у іншы гродзенскі клуб — «Кардан-Флаерс».
Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ ў 1995 годзе стаў гуляючым трэнерам у «Кардан-Флаерс». У 1997 годзе вярнуўся ў «Нёман», спачатку як ігрок, але ўжо ў верасні 1997 стаў галоўным трэнерам гродзенскага клуба. Узначальваў гродзенскую каманду да 2005 года (з невялікім перапынкам), прывёў яе да найбольшага дасягнення ў чэмпіянаце — срэбраных медалёў 2002 года.
У 2006 годзе быў старшым трэнерам магілёўскага «Дняпро», пасля перайшоў на працу ў юнацкі футбол, узначальваў юнацкую зборную Беларусі сярод хлопцаў 1990 года нараджэння, пазней — 1994 года нараджэння. У 2010 годзе стаў трэнерам у мінскім «Дынама», у маі 2010 года на працягу двух матчаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінчан.
У жніўні 2011 года зноў узначаліў гродзенскі «Нёман». Пад кіраўніцтвам Саладоўнікава каманда стала атрымліваць прагрэс у чэмпіянаце: 5-е месца ў 2012 і 4-е месца ў 2013. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр», але ён застаўся ў Гродна. У сезоне 2014 з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адкацілася на восьмы радок. У сезоне 2015 каманду пакінула большасць ігракоў асновы, у пачатку чэмпіянату на полі з’яўлялася шмат нядаўніх дублёраў, з-за чаго «Нёман» апынуўся на апошнім радку. У сярэдзіне сезона склад гродзенцаў папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, «Нёман» ізноў скончыў сезон на восьмым месцы. Пачатак сезону 2016 атрымаўся няўдалым: нягледзячы на добрае фінансавае становішча і тое, што атрымалася захаваць большасць ігракоў, каманда не здолела атрымаць перамогу ў першых трох турах. Пасля паражэння ў чацвёртым туры ад брэсцкага «Дынама» Саладоўнікаў 25 красавіка 2016 года падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў[1].
У ліпені 2017 года было абвешчана аб тым, што Саладоўнікаў стане новым галоўным трэнерам «Ліды»[2]. У 2018 годзе разам з камандай заняў чацвёртае месца ў Першай лізе. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[3] і неўзабаве стаў дырэктарам гродзенскай СДЮШАР «Нёман»[4].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца зоны Другой лігі чэмпіянату СССР: 1980
Уладальнік Кубка Беларусі: 1993
Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі (зараз Першая ліга): 1995 (11 галоў)
Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2002
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Ліда
- Трэнеры ФК Нёман Гродна
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Белкард
- Ігракі ФК Ягелонія Беласток