Сяргей Георгіевіч Скрыпнічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Скрыпнічэнка
Дата нараджэння 27 мая 1971
Краіна Беларусь
Бацька Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак
Інструменты Фартэпіяна, гітара, бас-гітара, барабаны
Жанры Рок
Псеўданімы Скрыпа, Skrypa MX
Калектывы žygimont VAZA

Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка (нарадзіўся 27 мая 1971) — лідар гурта žygimont VAZA.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і знакамітага мастака Георгія Скрыпнічэнкі (1940—2015) і рэжысёра і выкладчыцы сцэнічнае мовы БДУК Наталлі Скрыпнічэнкі (1949—1994). Вучыўся у мінскай музычнай школе № 8 (клас фартэпіяна). Вучыўся ў Мірскім мастацка-рэстаўрацыйным вучылішчы, Беларускай Акадэміі мастацтваў, Віленскім педагагічным універсітэце. Жыве ў Мінску. Ад 1998 года жанаты з вядомай мастачкай Юліяй Галавіной (у грамадзянскім шлюбе — ад 1992 года). У маі 2008 года ў іх нарадзіўся сын Дамінік Скрыпнічэнка.

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнік, гітарыст і вакаліст гурта žygimont VAZA. Пісаў музыку і тэксты. Стварыў некалькі альбомаў пад тытулам «Skrypa MX». Ад 2009 году цалкам завяршыў дзейнасць žygimont VAZA і распачаў новы праект The Blue Devils.

Дызайнерская справа[правіць | правіць зыходнік]

Праз шмат год працаваў і працягвае супрацу з шэрагам міжнародных рэкламных агенцтваў на пасадах дызайнера і арт-дырэктара. Разам з жонкай заснаваў дызайнерскі лэйбл «Tank Press». Мае шматлікія дызайнерскія ўзнагароды. Прымаў удзел у афармленні альбомаў беларускіх музычных гуртоў (Тарпач, IQ48 ды іншых).