Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка
Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка | |
---|---|
![]() Георгій Скрыпнічэнка. Фота Яўгена Колчава. | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 2015 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, партрэт, тэматычная карціна |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1966) |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм |
Вядомыя працы | серыя «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—97) |
Уплыў | Іосіф Эйдэльман, Альгерд Малішэўскі, Леанід Шчамялёў |
![]() |
Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэ́нка (12 лістапада 1940, Мікалаеў, УССР — 12 жніўня 2015, Мінск) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 12 лістапада 1940 года ў Мікалаеве (УССР). У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1970—74 гадах працаваў ва Усесаюзным НДІ тэхнічнай эстэтыкі.
Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю мастацкай мовы, стылізатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: «Мірная зямля», «Вобразы мілыя роднага краю» (абодва 1981), карціны «Адчуванне Радзімы» (1969), «Жакей» (1982), «Алегорыя свету» (1984), «Прысвячэнне М. Селяшчуку» (1986), «Экалагічная раўнавага» (1989), «Скарына на Радзіме», «Як справы ў Чарнобылі?» (1990), «Страчаныя мары» (1991), «Смутак» (1990—95), «Апошнія гульні» (1995), «Памяркоўны», «Час майго жыцця» (абедзве 1996), «Забруджаная зямля» (1997), «Да 200-годдзя А. Міцкевіча» (1998), «Суіснаванне» (1980—2000), «Ланцуг жорсткасці» (2000), «Гальшаны», «Радзіма Ф. Рушчыца — Вішнева, Багданава» (абедзве 2001), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—97). Аўтар графічных работ «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), «Метамарфозы» (паводле твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; 1983).
Памёр 12 жніўня 2015 года ў Мінску[1].
Да гадавіны смерці мастака ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанавалася выстаўка «Метамарфозы»[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Салавей Л. Скрыпнічэнка // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Мікалаеве
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Члены Саюза мастакоў Беларусі