Žygimont VAZA

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
žygimont VAZA
Žygimont VAZA на фестывалі BeFree, 2008.jpg
Апошні выступ гурта на фестывалі BeFree, 2008
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады 1987-2008
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка
Кастусь Калеснікаў
Павел Яноўскі
Антон Мацулевіч
Іншыя
праекты
Skrypa MX, The Blue Devils
Commons-logo.svg žygimont VAZA на Вікісховішчы

žygimont VAZA — беларускі музычны рок-гурт.

Гурт заснаваны ў 1987 годзе і першапачаткова існуе пад назвай «Bastinda». У 1989 годзе яны змянілі назву žygimont VAZA. Першапачатковы склад гурта: Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнкагітара, вакал; Уладзімір «Вула» Зарубкін — вакал; Сяргей «Серы» — бас-гітара; Леанід Патэнт — ударныя.

На працягу гадоў разам з гуртам выступалі: Аляксандр «Цімоха» Цімошчанка — гітара, вакал (1991-1993); Дзяніс «Аліса» Борбух (1992-1993); Уладзімір Мулявін-малодшы (1993); Яўген «Руды» Собалеў (1989-1992); Алег «Паганіні» Усціновіч (1994 год, раней група YYY); Вадзім «Вад» Юрэвіч (1993-1994); Юрый «Грандж» Касьянаў (1994-1997); Павел Зарушэўскі (2002) — бас-гітара; Сяргей Ражноў (1992-1993); Віктар Літвіноўскі (1993-1994); Хатаб (1994 год); Цыпрыян «Цыпрык» Натовіч (1995-2000); Ёнас Буткявічус (2000, 2004 год) — ударныя; Дамінікас «Хілеп» Антанаўскас —— бас, віяланчэль, духавыя інструменты (1995-2000); Аляксандр Памідораў — вакал (2002).[1]

На пачатку 2005 года гурт складалаўся з Сяргея Скрыпнічэнкі, Андрэя Сапаненкі — ударныя (таксама ў гурце P.L.A.N.), Канстанціна Калеснікава — бас-гітара (з 2003 года, адначасова ўдзельнічаў у гуртах IQ48 і Пару рублей), Марыі «Жар» Лагодзіч — вакал, Паўла Яноўскага — гітара (таксама ў гурце Пару рублей), Вольгі Самусік — вакал (з 2007 года, таксама гурт Тарпач).

Рэпертуар гурта заснаваны на песнях Сяргея Скрыпнічэнкі. У сваіх тэкстах Сяргей Скрыпнічэнка распавядае гісторыю пра краіну са слаўным мінулым, шэрым і змрочным цяперашнім часам і няяснай будучыняй.[2]

žygimont VAZA выступалі на фестывалях «Басовішча» (2004, 2005, 2006, Польшча), «BeFree» (2008, Украіна) і іншых.[1]

Гурт запісаў 11 альбомаў. Дзесяты альбом — Distortion, стаў першым альбомам, які быў запісаны разам з Вольгай Самусік. Альбом увайшоў у топ-10 альбомаў 2007 года па версіі партала Experty.by.[3]

Апошні альбом — «Agromegapolis», выйшаў у 2014 годзе, праз шэсць гадоў пасля фактычнага спынення існавання калектыва.[2] Гурт разваліўся ў 2008 годзе, і пасля гэтага больш ніколі не збіраўся, не рэпетыраваў і не выступаў.[4]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у складанках[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі. Мінск. Выдавецтва: Зміцер Колас. 2008, 368 с. ISBN 978-985-6783-42-8.
  2. 2,0 2,1 Аграмэгаполіс жыве, а žygimont VAZA — ужо не / Тузін Гітоў
  3. Žygimont Vaza "Distortion" (+аўдыё) / Experty.by
  4. ŽYGIMONT VAZA выдаў свой апошні альбом (АЎДЫЁПРЭМ’ЕРА) / Тузін Гітоў