IQ48

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
IQ48
Iq48-2008.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры Рэп
Рок
Ска
Панк
Гады 2000 - па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень Беларуская
Лэйбл West Records
Склад Аляксандр Ракавец
Антон Мацулевіч
Павел Яноўскі
Уладзіслаў Плюшчаў
Былыя
ўдзельнікі
Павел Зыгмантовіч
Іван Зуеў
Дзяніс Дзеравенка
Кастусь Калеснікаў
Юры Жухараў
Яўген Бузоўскі
Commons-logo.svg IQ48 на Вікісховішчы

IQ48 — беларускі музычны гурт з Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт IQ48 утварыўся ў 2000 годзе. Першапачаткова калектыў складаўся з двух вакалістаў, якія чыталі рэп пад жывы акампанемент гітары і драм-машынкі, а ў 2002 годзе гурт абзавёўся ударнікам, басістам і саксафаністам. Змянілася і музыка калектыву: IQ48 зайгралі мілагучную сумесь рока, хіп-хопу, ска і фанку. Стылістычнымі рамкамі гурт сябе не абмяжоўвае і па гэты дзень, прапаведуючы поўную волю творчасці. Прыблізна ў гэты ж перыяд нарадзіўся і знакаміты слоган калектыву «IQ48 — здаровыя лосі!». Адначасова з гэтым гурт прынцыпова і канчаткова перайшоў на беларускую мову выканання песень. У новым амплуа IQ48 сталі пераможцам рок-фестывалю «Басовішча-2003» (Польшча), паклаўшы пачатак сваім штогадовым выступам на гэтым фестывалі. У 2008 годзе IQ48 выступалі на «Басовішчы» ўжо ў якасці хедлайнераў.

У перыяд 20032004 гадоў гурт нечакана пакідаюць саксафаніст Іван Зуеў і другі вакаліст Фрэйд (псеўданім Паўла Зыгмантовіча), які акрамя вакальнай нагрузкі яшчэ і пісаў тэксты. Музыкі вырашылі не шукаць Фрэйду замену, і адзіным вакалістам застаўся Аляксандр Ракавец, месца ж саксафаніста заняў Дзяніс Дзеравенка (ex- Meduza).

У 2004 годзе гурт IQ48 перамог у конкурсе на лепшы гімн чэмпіёна Беларусі па футболу — каманды «Шахцёр» (Салігорск). У гэтым жа годзе гімн быў запісаны і выкананы на ўшаноўванні чэмпіёнскага клуба.

У 2005 годзе кампаніяй «West Records» быў выдадзены дэбютны альбом IQ48 пад назвай «Вар'яты». Плытка была адзначана крытыкамі як адна з лепшых у беларускай альтэрнатыўнай музыцы таго часу, а такія песні, як «Таполі», «Выйсце» і «Карыда» разышліся па масе зборнікаў-кампіляцый і хіт-парадаў. Ужо тады слухачамі быў адзначаны своеасаблівы гумар калектыву ў спалучэнні з уменнем памеркаваць аб надзённым. Па выніках сезону 20052006 гадоў кампазіцыя «Выйсце» з альбома «Вар'яты» заняла 2-е месца ў конкурсе на званне «песня года» беларускага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў».

Перыяд з 2005 па 2006 год гурт правёў, удзельнічаючы ў розных музычных фестывалях як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Украіна, Прыбалтыка). У 2006 годзе ў Польшчы быў зняты кліп на песню «Святло ў цемры», які трапіў у ратацыю на польскім тэлебачанні. 15 верасня 2006 года гурт «IQ48» выступіў разам з гуртам «Zet» у клубе «Юла». У 2007 годзе з'явіўся кліп на песню «Карыда» (вытворчасць польскай «TV Working Studios»). Улетку таго ж года на фестывалі «Be2gether» гурт «IQ48» выступіў на адной сцэне з сусветнымі зоркамі: Morcheeba, Bloodhound Gang і Therapy. Увесну 2008 года ў рамках беларуска-польскага фестывалю «Solidarny z Białorusią» гурт выступіў перад 15 тысячамі гледачоў, атрымаўшы захопленыя водгукі ў польскай прэсе і на тэлебачанні. Той жа вясной быў зняты яшчэ адзін відэакліп на песню «Гэй, наперад!», пасля чаго гурт у Мінску прыступіў да запісу свайго другога альбому. Праца ў студыі перамяжоўвалася ўдзелам у канцэрце лепшых рок-калектываў Беларусі на ўкраінскім фесце «BeFree», а таксама ў горадзе Гуляйполе разам з гуртамі «Бумбокс» і «Zdob Si Zdub», чым заслужыла любоў і ўкраінскіх слухачоў.

Другі альбом IQ48 атрымаў назву «Героі!» паводле адной з песень плыткі і быў выдадзены кампаніяй «West Records». Рэліз адбыўся 17 лістапада 2008 года, а 12 снежня ў адным з найбуйнейшых мінскіх клубаў прайшла яго прэзентацыя. Канцэрт трансляваўся інтэрнэт-радыёстанцыяй «NETradio» у сусветнай сетцы, што дазволіла слухаць яго ў любой кропцы планеты. Альбом IQ48 «Героі!» па выніках продажаў лэйбла ўвайшоў у пяцёрку лепшых.

Гурт актыўна працуе адначасова над дзвюма канцэртнымі праграмамі.

У 2009 годзе з гурту сышоў саксафаніст Дзяніс Дзеравенка, замест саксафону ў гурце зараз гучыць другая гітара, на якой грае Павел Яноўскі[1]. Таксама ў сувязі з пераездам у Польшчу ўвесну з гурту сышоў Кастусь Калеснікаў. У сеціве з'явілася аб'ява, што ў гурт патрабуецца бас-гітарыст, на якую адгукнуўся Юрый Жухараў. Літаральна за тры дні ён падняў рэпертуар IQ48, прайшоў праслухоўванне і з верасня 2009 года пачаў граць у гурце. З ім гурт выступіў 20 лістапада 2009 на 10-годдзі гурту «:B:N:»[2]. 9 чэрвеня 2009 года гурт выступіў у супольным канцэрце разам з Band A, Vinsent, Rahis у клубе «Графіці».

У 2009 годзе на студыі Паўла Яноўскага «Таксафон» гурт запісаў акустычную праграму, запрасіўшы Уладзіслава Плюшчава (Крамбамбуля) падыграць на бас-гітары. У лістападзе 2009 года IQ48 прапанавалі ў сеціве акустычны альбом «Зрабі сам. Акустыка»[3] ў аўдыё і відэа-версіях. Кліп на песню «Карыда» атрымаў 2-ю прэмію ў «Кліп-марафоне 2009»[4].

У красавіку 2010 года гурт разам з «NETradio» выпускае новы сінгл «Просты хлопец», у які ўвайшлі дзве новыя песні «Просты хлопец» і «Я памёр», у запісу якіх прымаў удзел Юрый Жухараў[5]. У маі 2010 года яго выключылі са складу гурту. На яго месца прыйшоў былы ўдзельнік «Крамбамбулі» Уладзіслаў Плюшчаў. 27 чэрвеня 2010 года на канале «СТБ» было паказана тэлевізійнае шоу «Зорны рынг», у якім прымаў удзел гурт IQ48. Запіс шоу адбываўся яшчэ ўвесну. IQ48 змагаліся за глядацкія сімпатыі з Аляксандрай Гайдук[6].

У лістападзе 2011 года выйшаў новы альбом «HMR»[7] (перавыдадзены ў 2012).

Далей музыкі зрабілі паўзу ў дзейнасці, якую аднавілі ў 2016 годзе. Гэты год адзначыўся сінглам «Зброя»[8] і чацвёртым студыйным альбомам «Трымай свой час»[9]. Пасля прэзентацыі дыска 18 снежня ў клубе TNT з IQ48 сышоў адзін з яго заснавальнікаў Яўген Бузоўскі. Як паведаміў Аляксандр Ракавец, з гэтага моманту гурт знаходзіцца на паўзе[10].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]