Сяргей Данатавіч Даўлатаў
| Сяргей Даўлатаў | |
|---|---|
| руск.: Сергей Донатович Довлатов | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Сергей Донатович Мечик |
| Дата нараджэння | 3 верасня 1941[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 жніўня 1990[1][2][…] (48 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Donat Mechik[d][3] |
| Жонка | Asya Pekurovskaya[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
| Гады творчасці | з 1960 |
| Мова твораў | руская |
| Творы на сайце Lib.ru | |
Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк ) — савецкі пісьменнік і журналіст, дысідэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: запіскі наглядчыка» (рус. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рус. «Компромисс»); «Запаведнік» (рус. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калоній, пра журналісцкую дзейнасць у газеце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.
Эміграваў у ЗША ў 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Радыё Свабода; яго творы друкаваліся ў вядомых амерыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».
Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на яўрэйскіх могілках.[4]
Зноскі
- ↑ а б Sergej Dovlatov // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ а б Sergueï Dovlatov // Babelio — 2007.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ Довлатов и окрестности. «Смерть и другие заботы» Архівавана 3 кастрычніка 2011., Аляксандр Геніс, Радыё «Свабода», 18 красавіка 2007 г.
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ва Уфе
- Памерлі 24 жніўня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Эстоніі
- Публіцысты Расіі
- Публіцысты Эстоніі
- Публіцысты ЗША
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў ЗША
- Рускамоўныя пісьменнікі трэцяй хвалі эміграцыі
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
- Пахаваныя на могілках «Маўнт-Хеброн»