Сяргей Дзмітрыевіч Дзярновіч
Appearance
Сяргей Дзмітрыевіч Дзярновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1974 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Сяргей Дзмітрыевіч Дзярновіч (нар. 17 сакавіка 1974, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі археолаг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1996 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 1999 года працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Даследуе гісторыка-культурныя ўзаемаадносіны насельніцтва беларускага Падзвіння са Скандынавіяй у сярэдневякоўі. Праводзіў археалагічныя раскопкі на гарадзішчах Браслаўскага і Шаркоўшчынскага раёнаў, курганнага могільніка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Исландские саги как источник по изучению исторических связей Полоцкой земли со Скандинавией в IX—XIII вв. (к постановке вопроса) / С. Д. Дернович // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2000. — № 15. — С.
- Исследования на городище у д. Масковичи Браславского района Витебской области в 2001 г. / С. Д. Дернович // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 6. — С. 103—109.
- Скандинавские древности эпохи викингов в Беларуси / С. Д. Дерновіч; НАН, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2006. — 64, [22] с.: ил.
- Сувязі Полацка са Скандынавіяй у эпоху вікінгаў / Сяргей Дзярновіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 5. — С.
У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]
- Меч X ст. з Віцебскага абласнога краязнаўчага музея / Сяргей Дзярновіч, Мікола Плавінскі, Наталля Шаркоўская // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 268.
- Плавінскі М., Харытановіч З., Дзярновіч С. Новыя археалагічныя помнікі жалезнага веку ў Браслаўскім Паазер’і (па выніках даследаванняў 2003—2005 гг.) / М. Плавінскі, З. Харытановіч, С. Дзярновіч // Археалогія эпохі сярэднявечча: да 80-годдзя з дня нараджэння Г. В. Штыхава / Ін-т гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Мн.: Ін-т гісторыі НАН Беларусі, 2008. — 299 с.: мал., табл., карты. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the Archaeology of Belarus; Выпуск 15). — С. 205—211