Сяргей Карніловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Карніловіч
Род дзейнасці грамадскі актывіст
Дата нараджэння 4 лістапада 1929(1929-11-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1993(1993-10-29) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Сяргей Карніловіч (4 лістапада 1929, в. Таргуны, Докшыцкі раён — 29 кастрычніка 1993) — дзеяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 лістапада 1929 года ў в. Таргуны Докшыцкага раёна. У 1944 годзе вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы у Рэгенсбургу. У 1949 годзе эміграваў у Кліўленд (ЗША). Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці, між іншым 18 гадоў быў старшынёй Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтру «Полацак».

Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая[1][2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
  2. Беларускія могілкі ў сьвеце