Докшыцы (гміна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Докшыцы
польск.: Gmina Dokszyce
Краіна
Уваходзіць у 1920—1925: Дунілавіцкі павет
1926—1939: Дзісенскі павет
Уключае 113 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Докшыцы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 7 762[1]

Гміна Докшыцы (польск.: Gmina Dokszyce) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Докшыцах (3004 жых. у 1921 годзе[1]), якія з’яўляліся асобнай гарадской гмінай[2].

Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Барысаўскага павета. 7 лістапада 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета[3] пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[5], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дунілавіцкага павета (які адначасова змяніў назву на Пастаўскі павет) перададзена ў склад Дзісенскага павета таго ж ваяводства[6].

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Глыбокае перададзены часткі гмін Параф’янава, Порплішча і скасаванай гміны Тумілавічы, у той час як часткі гміны Докшыцы перададзены ў склад гмін Глыбокае і Порплішча, а з часткі гміны створана новая гміна Галубічы[7].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 7 762 асобы, 1 692 вызнавалі каталіцтва, 5 948 праваслаўе, 2 евангельскую веру, 98 іўдаізм, 1 стараверства, 14 іслам і 7 баптызм. Таксама 1 752 жых. назвалі сябе палякамі, 5 985 — беларусамі, 10— літоўцамі, 8 — рускімі, 5 — латышамі, 1 — фінамі i 1 — украінцамі. Мелася 1 348 жылых будынкаў[8].

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Віленская зямля — Powiaty: Браслаў, Duniłowicze, Браслаў i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923.
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
  3. У пастанове назва была памылкова напісана як Dokrujec.
  4. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24.
  5. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  6. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472.
  7. Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224.
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. — 1924. — T. 7, część 2. — s. 21.