Сяргей Львовіч Пушкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Львовіч Пушкін
S.L. Pushkin.jpg
Дата нараджэння 23 мая (3 чэрвеня) 1770
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня (11 ліпеня) 1848 (78 гадоў) ці 28 чэрвеня 1848(1848-06-28)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Леў Аляксандравіч Пушкін
Маці Olga Vasil'evna Pushkina[d]
Жонка: Надзея Восіпаўна Пушкіна[d]
Дзеці Вольга Сяргееўна Паўлішчава[d], Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, Nikolai Sergueïevich Pushkin[d], Леў Сяргеевіч Пушкін, Q56228756?, Q56228798?, Platon Sergueïevitch Pouchkine[d] і Q56228775?
Прыналежнасць
Званне маёр
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені

Сяргей Львовіч Пушкін (23 мая (3 чэрвеня) 1770, Санкт-Пецярбург — 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1848 г., Масква) — бацька Аляксандра Пушкіна, паэт-аматар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Льва Аляксандравіча Пушкіна і яго другой жонкі Вольгі Васільеўны Чычэрынай. Атрымаў французскае выхаванне. Запісаны спачатку ў армію, ён у 1775 г. быў пералічаны ў гвардыю, а з 1777 па 1791 г. лічыўся сяржантам Ізмайлаўскага палка. Затым стаў прапаршчыкам, а пасля і капітанам. Да 1797 г. служыў у лейб-гв. егерскім палку, адкуль выйшаў у адстаўку маёрам у 1798 г. У 1798 г. пераехаў у Маскву. Быў членам Камісарыяцкага штата, спачатку ў Маскве (у гэты час нарадзіўся паэт). Падчас службы ў Камісарыяцкім дэпо, камісіянер 8-га класа з 1802 г., 7-га класа — з 1804 г. («по рачительному исполнении должности»), ваенны саветнік з 25.6.1812. У 1811 быў узнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра.

Затым у Варшаве быў старшынёй Камісарыяцкай камісіі рэзервовай арміі. У Варшаве Сяргей Львовіч у ліпені 1814 г. уступіў у Ордэн вольных муляроў, у ложу «Паўночнага Шчыта», да якой, прайшоўшы чатыры папярэдніх ступені, быў «далучаны» 10 кастрычніка 1817 года. А незадоўга перад гэтым — 12 студзеня — ён быў зусім звольнены ад службы з чынам 5 класа. Ажаніўся ён параўнальна маладым — яшчэ будучы афіцэрам лейб-гв. егерскага палка, — у Пецярбургу, у лістападзе 1796 года, на Надзеі Восіпаўне Ганібал — сваёй траюраднай пляменніцы, якая жыла тады з маці ў Пецярбургу. Надзея Восіпаўна была дачкой Восіпа Абрамавіча Ганібала, ад шлюбу яго з Мар'ей Аляксееўнай Пушкінай.

«Быў вядомы як жартаўнік і чалавек незвычайнай знаходлівасці. Пісаў вершы на французскай мове, удзельнічаў у спектаклях і добра дэкламаваў». Уладальнік вёсак Болдзіна і Кісцянева Арзамаскага павета Ніжагародскай губерні.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка[правіць | правіць зыходнік]

Надзея Восіпаўна Ганібал — нар. 21.6.1775 г., Суйда, памерла 29.3.1836 г. Адзіная дачка бацькоў. Бралася шлюбам у царкве Суйды ў канцы верасня 1796 г.. Уладальніца сяла Міхайлаўскае Пскоўскай губерні.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вольга (20.11.1797 — 2.5.1868), жонка М. І. Паўлішчава (1802-1879)
  2. Аляксандр (26.5.1799, М. — 29.1.1837, Спб.)
  3. Мікалай (26.3.1801, М. — 30.7.1807, Захарава Маск. губ., пах. у Вялікіх Вязёмах)
  4. Леў (17.4.1805, М. — 19.7.1852, Адэса)
  5. Соф'я (6.1.1809 — 12.9.1809, пах. Данскі манастыр)
  6. Павел (16.7.1810 — 27.12.1810, пах. Данскі манастыр)
  7. Міхаіл (28.10.1811 — ?)
  8. Платон (14.11.1817, Спб. — 18.10.1819, Міхайлаўскае), ахрышчаны ў Пакроўска-Каломенскай царкве Пецярбурга, хросныя — брат Леў і бабуля ўдава капітана Марыя Аляксееўна Ганібал.

Кола зносін[правіць | правіць зыходнік]

З дзяцінства сябраваў са сваімі зводнымі стрыечнымі братамі Жарабцовымі і Лачынавымі, пляменнікамі першай жонкі яго бацькі, Марыі Мацвееўны Воейкавай. Таксама заўсёды з цеплынёй і захапленнем адгукаўся аб сваім зводным дзядзьку — Уладзіміру Сергяевічу Грушецкім (сенатар, сапраўдны тайны саветнік і геральдмайстар, з дваранскага роду Грушецкіх), які часта бываў у іх у доме. Уладзімір Грушецкі быў жанаты на Ганне Матвееўне Воейкавай, сястры першай жонкі яго бацькі, Льва Аляксандравіча. Сяргей Львовіч Пушкін так пісаў аб гэтым (у часопісе «Сын айчыны»):

…Я в самом младенчестве помню брата её, Александра Матвеевича Воейкова, родного зятя её, Сергея Ивановича Грушецкого, племянников её Жеребцовых, Лачиновых. Все они так часто были у отца моего, не пропускали ни одного праздника, чтобы не приехать к нему по тогдашнему обычаю, с поздравлением как к старшему в семействе. — Сообразно ли это с сказанным в отрывке? — Я помню, что Владимир Сергеевич Грушецкой, сын Сергея Ивановича, скончавшийся только прошлого года сенатором в С.-Петербурге, всякое воскресенье с девяти часов утра уже был у отца моего в гвардейском унтер-офицерском мундире, которым я любовался. — Владимир Сергеевич напоминал мне пред самой почти кончиной, как часто он меня носил на руках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эйдельман Н. В родню свою неукротим… // Татьяна Алексеева Знание — сила : журнал. — М.: общество «Знание» России, 1981. — № 1. — С. ч. II. — ISBN 0130-1640.
  • Модзалевский Б. Л. Род Пушкина.
  • Февчук Л. П. Портреты и судьбы. — Лениздат. — 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 30 жніўня 2019.