Сяргей Міхайлавіч Канопліч
Сяргей Міхайлавіч Канопліч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1957 (67 гадоў) в. Дзярбінкі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Сяргей Міхайлавіч Канопліч (28 сакавіка 1957, в. Дзярбінкі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі аграном і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 сакавіка 1957 года ў в. Дзярбінкі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў брыгадзірам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Рэвалюцыя» Ельскага раёна Гомельскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Ельскага раённага выканаўчага камітэта.
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Аграномы Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта