Сяргей Патапавіч Кукраш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Патапавіч Кукраш
Дата нараджэння 10 лютага 1942(1942-02-10) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Аграхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Сяргей Патапавіч Ку́краш (10 лютага 1942, вёска Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003), прафесар кафедры аграхіміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1965). З 1974 г. працаваў на Магілёўскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 г. дырэктар). З 1981 г. працуе ў БСГА асістэнтам (1981—1983), старшым выкладчыкам (1988), дацэнтам (1988—1999), прафесарам кафедры аграхіміі (1999). З'яўляецца адным з вядучых вучоных у галіне ільнаводства. Аўтар звыш за 180 навуковых і метадычных прац па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці ільну і якасці ільнопрадукцыі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за стварэнне комплексу вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых устаноў (2002).

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Агрохимия. — Мн., 2000 (у сааўт.)
  • Лён Беларуси: монография (в соавт.). — Мн., 2003.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кукраш Сяргей Патапавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 2004. — Т. 18. Кн.1. — С. 414.
  • Кукреш Сергей Потапович // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба. — Минск : БелЭн, 2009. — С. 66.