Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1980 (78 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Уладзіміравіч Вараксін |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Гомель, Магілёў і іншыя |
Найважнейшыя пабудовы | Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
Узнагароды |
Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901, Омск — 2 студзеня 1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1927 годзе мастацка-прамысловы тэхнікум у Омску[2]. У 1928—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскай АМ, у 1932—1934 гадах у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва[3]. Працаваў у Белдзяржпраекце. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гадах дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1971—1975 — загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[2].
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы да вайны: Палац піянераў і школьнікаў (1936, з А. П. Воінавым) у Мінску, будынак педтэхнікума ў Крычаве (1937, цяпер пачатковы блок СШ № 1 за палацам Пацёмкіна), будынак ЦК КПБ (1939—1947, з А. П. Воінавым) у Мінску, кінатэатр «Радзіма», комплекс будынкаў прамкамбіната (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода (1941) у Магілёве[2]. Творчасць Вараксіна звязана з развіццём неакласічнай тэндэнцыі ў даваеннай архітэктуры Беларусі[5].
Пасля вайны спраектаваў будынкі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па вул. Свярдлова (1954), Белкамунбанка па вул. Леніна (1949), жылыя дамы па вул. К. Маркса (1950), Маскоўскай (1949), Захарава, А. Кашавога (1955) у Мінску, тыпавыя праекты будынкаў раённых камітэтаў КПБ для Гомельскай, Віцебскай і Мінскай вобласці (1952)[2].
Займаўся рэканструкцыяй гродзенскага Новага замка, у выніку будынак набыў рысы сталінскага ампіру, страціўшы першапачатковы барочны стыль.[6]
Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, артыкулы), біяграфічныя дакументы, ліставанне і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[7].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]
-
Кінатэатр «Радзіма» ў Магілёве
-
Дом па вуліцы Карла Маркса, 16 перабудаваны даваенны будынак, які першапачаткова быў выкананы ў стылі функцыяналізму
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына Мікалая Вараксіна (нар. 1933), гісторыка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1941, 1951, 1961), медалямі. 1—2-я прэміі за праекты жылых дамоў для калгаснікаў на адкрытым рэспубліканскім конкурсе (1936, 1945).
Зноскі
- ↑ а б Вараксин Владимир Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
- ↑ а б в г Вараксин Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Вараксин Владимир Николаевич
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ Алла Шамрук. Почти забытая страничка из истории архитектуры (руск.) (18 верасня 2008). Праверана 7 мая 2020.
- ↑ Лялевіч, Я., Трусаў, І. Г., Чарнякевіч, А. М., Вашкевіч, А. Ф., Саяпін, В. Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы. — Гародня-Wrocław, 2012. — 369 с. : іл., каляр. іл. ; 24 см. — С. ??
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вараксин Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007.
- Вараксін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 573. — 727 с. — 10 000 экз.
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Омску
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Гродна