Сяргей Пятровіч Сцельмашок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Пятровіч Сцельмашок
Нараджэнне 15 красавіка 1971(1971-04-15) (52 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Сяргей Пятровіч Сцельмашок (нар. 15 красавіка 1971, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне нафтагазаздабычы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 красавіка 1971 года ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

Скончыў Дзяржаўную акадэмію нафты і газу імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых і газавых радовішчаў», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працаваў аператарам абяссольваючай і абязводжваючай устаноўкі, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха падрыхтоўкі і перапампоўвання нафты, намеснікам начальніка цэнтральнай інжынерна-тэхналагічнай службы па тэхналогіі, начальнікам цэха здабычы нафты і газу № 1, галоўным інжынерам нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Рэчыцанафта», намеснікам галоўнага інжынера па перспектыўным развіцці, намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам вытворчага аддзела па здабычы нафты і газу РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“», першым намеснікам начальніка нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Рэчыцанафта», начальнікам нафтагазаздабыўнога ўпраўлення «Рэчыцанафта» РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“».

Выбіраўся дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі