Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна
| Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна | |
|---|---|
| | |
| Заснаваны | 1930 |
| Тып | дзяржаўны |
| Рэктар | Аляксандр Васільевіч Топчыеў[1] і Viktor Martynov[d][2] |
| Студэнты | 10 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Масква, Расійская Федэрацыя |
| Узнагароды | |
| Сайт | gubkin.ru |
Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у Маскве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сваю гісторыю ўніверсітэт вядзе ад нафтавага факультэта Маскоўскай Горнай Акадэміі, створанага Дэкрэтам ВСНГ ад 4 верасня 1918 года. У 1920 годзе на пасаду прафесара Акадэміі быў прыняты Іван Міхайлавіч Губкін, а ў 1922 годзе ён стаў яе рэктарам.
17 красавіка 1930 года Прэзідыумам ВСНГ было прынята рашэнне расфармаваць Маскоўскую Горную Акадэмію імя Сталіна і на яе аснове стварыць шэсць вышэйшых тэхнічных навучальных устаноў, у тым ліку — Маскоўскі нафтавы інстытут. Улічваючы велізарныя заслугі акадэміка Губкіна ў справе арганізацыі вышэйшай школы па падрыхтоўцы кадраў для нафтавай прамысловасці, інстытуту было прысвоена імя Івана Міхайлавіча Губкіна, а сам ён быў прызначаны першым яго дырэктарам. З адпаведных аддзяленняў былога нафтавага факультэта Горнай Акадэміі былі ўтвораны першыя тры факультэты ВНУ — факультэт геалогіі і разведкі нафты, промыслава- механічны факультэт і факультэт перапрацоўкі нафты.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1941 года інстытут быў эвакуіраваны ў Уфу. Праз год, у кастрычніку 1942 года у Маскве пачаў працу філіял інстытута. З мая 1943 галаўным зноў стаў інстытут у Маскве, а уфімскі — яго філіялам.
У 1958 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна. 18 снежня 1985 года інстытут быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут нафты і газу імя І. М. Губкіна, а 7 мая 1991 года пераўтвораны ў Дзяржаўную акадэмію нафты і газу імя І. М. Губкіна.
У жніўні 1998 Загадам Міністэрства адукацыі РФ быў ператвораны ў Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна.
У 2010 годзе ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[3]
Склад універсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мае у сваім складзе наступныя факультэты[4]:
- Факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі
- Факультэт геалогіі і геафізікі нафты і газу
- Факультэт гуманітарнай адукацыі
- Факультэт інжынернай механікі
- Факультэт комплекснай бяспекі паліўна-энергетычнага комплексу
- Факультэт міжнароднага энергетычнага бізнесу
- Факультэт навукова-педагагічных кадраў і кадраў вышэйшай кваліфікацыі
- Факультэт праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі сістэм трубаправоднага транспарту
- Факультэт распрацоўкі нафтавых і газавых радовішчаў
- Факультэт хімічнай тэхналогіі і экалогіі
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Юрыдычны факультэт
Універсітэт мае філіялы ў гарадах Ташкент[5] і Арэнбург[6]. З 1943 па 1948 год універсітэт меў філіял ва Уфе, аднак пасля філіял быў ператвораны ў самастойны ўніверсітэт — Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўніверсітэт[7].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Рынат Хадыевіч Аюпаў — генеральны дырэктар ТАА ПКФ «АЛАЗ»
- Валер Уладзіміравіч Бесель — выканаўчы віцэ-прэзідэнт ГК «НьюТэк Сервісэз»
- Юрый Міхайлавіч Барысаў — член праўлення Фонду выпускнікоў універсітэта (2002—2022)
- Алег Георгіевіч Гардзееў — правадзейны дзяржаўны саветнік 2 класа
- Святлана Генадзеўна Радзівонава — кіраўніца Распрыроднагляду[8][9]
Зноскі
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 10. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ https://gubkin.ru/general/rukovodstvo/rectorat/Martynov.php
- ↑ Гісторыя РДУНіГ Архівавана 6 красавіка 2019.
- ↑ Спіс факультэтаў РДУНіГ Архівавана 6 красавіка 2019.
- ↑ Старонка філіяла РДУНіГ у Ташкенце
- ↑ Старонка філіяла РДУНіГ у Арэнбурзе Архівавана 17 мая 2019.
- ↑ Гісторыя УДНТУ Архівавана 14 мая 2019.
- ↑ https://zelenograd24.ru/pressroom/press-release/detail/343562/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2023. Праверана 4 мая 2023.
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Палярная Зорка»
- Кавалеры ордэна «Дустлік»
- Універсітэты паводле алфавіта
- Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
- Універсітэты Масквы
- Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі
- 1930 год у Маскве
- Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі