Сяргей Рыгоравіч Канавалаў
Сяргей Рыгоравіч Канавалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Рыгоравіч Канавалаў (1 жніўня 1917, г. Арэнбург — ?) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1951 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Душанбэ, Ташкента. З 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктар Мінскага ВА «Гарызонт».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/c/cb/%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%A3._%D0%86._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%83_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96_%D0%A0%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E_%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8B_%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B.jpg/220px-%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%A3._%D0%86._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%83_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96_%D0%A0%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E_%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8B_%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B.jpg)
Ва Узбекістане запраектаваў шэраг адміністрацыйных, гандлёвых будынкаў, санаторый і медыцынскіх устаноў (1951—1966).
Асноўныя працы ў Беларусі: рэспубліканскі інтэрнат персанальных пенсіянераў у пасёлку Ждановічы (1975), рэканструкцыя сквера з фантанам на Цэнтральнай плошчы у Мінску (1969), помнік У. І. Леніну ў пасёлку Ждановічы (са скульптарам З. І. Азгурам).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дыплом 1 ступені СА СССР ва Усесаюзным аглядзе-конкурсе за серыю тыпавых праектаў жылых дамоў (1965, у аўтарскім калектыве). Узнагароджаны ордэнамі «Чырвоная Зорка», польскімі «Крыж храбрых», «Сярэбраны крыж заслугі» (двойчы), медалямі (1942—1945).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коновалов Сергей Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургу
- Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя