Аляксандраўскі сквер (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксандраўскі сквер
Цэнтральны сквер
Тэатральны сквер
Вялікі сад
Мінск. Аляксандраўскі сквер. 2018 (04).jpg
53°54′05,40″ пн. ш. 27°33′46,10″ у. д.HGЯO
РаёнЛенінскі раён
Дата заснавання1836
МетроКупалаўская, Кастрычніцкая
Плошча2,4 га га
Аляксандраўскі сквер (Мінск) (Мінск Цэнтр)
Аляксандраўскі сквер
Аляксандраўскі сквер
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Аляксандраўскі сквер (Цэнтральны сквер, народная назва — Панікоўка[1]) — сквер, размешчаны ў цэнтры Мінска. На тэрыторыі сквера знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Размешчаны каля станцый метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». Акружаны праспектам Незалежнасці, а таксама вуліцамі Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейскай. Выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, Рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны дом афіцэраў (ЦДА).

У цэнтры сквера знаходзіцца адзін з самых вядомых фантанаў Мінска — «Хлопчык з лебедзем».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Хлопчык з лебедзем» (фантан выключаны)

Сквер быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадскога галавы Леапольда Дэльпацэ. Сваю назву сквер атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 года да 1929 года знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля скрыжавання вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Пры ўваходзе ў сквер у 1952 г. быў усталяваны бюст народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (скульптар З. І. Азгур, арх. І. М. Рудэнка), які ў 1972 г. быў перанесены на радзіму паэта ў вёску Вязынку.

У 1955 г. сквер абнеслі з боку праспекта гранітнай сцяной, а з процілеглай — металічнай агароджай. Каля галоўнага ўваходу ўсталявалі гранітныя вазы і калоны, перапланавалі алеі, пазней пабудавалі трыбуну.

Помнік падпольшчыкам пад старым дрэвам

У 1970 г. сквер быў рэканструяваны і добраўпарадкаваны (арх. Ю. Грыгор’еў), былі створаны кветнікі і траўнікі. У 1979 г. на месцы, дзе ў 1942 г. гестапаўцы павесілі сакратара Мінскага падпольнага гаркама КПБ Ісая Казінца і іншых членаў падполля, быў усталяваны мемарыяльны знак-помнік.

У 1990-я гады «Панікоўка» з’яўлялася адным з найбольш папулярных месцаў сустрэч мужчын-гомасексуалаў у Мінску[2][3].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Прыбіральня ў скверы

У скверы знаходзіцца прыбіральня (у наш час — тэатральныя касы) даволі незвычайнай архітэктурнай формы, якую, як лічыцца, пабудаваў адзін архітэктар на ўласныя сродкі. Існуе версія, што адзін заможны пан неяк заказаў яму пабудаваць для сябе дом. Архітэктар пабудаваў дом, выдатна выканаў заказ, але пан адмовіўся аплаціць яго працу. У адплату архітэктар пабудаваў у цэнтры горада, у гэтым скверы, дакладную паменшаную копію дома таго пана.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]