Ждановічы (Мінскі раён)
Аграгарадок
Ждановічы
| ||||||||||||||||||||||||
Ждано́вічы[1] (трансліт.: Ždanovičy, руск.: Ждановичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны на паўночны захад ад Мінска, на шашы Р28. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — больш 1 тыс. жыхароў.
Геалогія[правіць | правіць зыходнік]
За 1 км на поўнач ад станцыі Ждановічы, на правым беразе Свіслачы ў 1960 годзе адкрыта Ждановіцкая мінеральная крыніца. Мінеральныя воды прымеркаваны да порыстых і трэшчынаватых пясчанікаў і алеўралітаў верхняга пратэразою. Вада з глыбіні 433—464 м хларыдна-сульфатна-натрыевая[2].
За 4,5 км на ўсход ад Ждановічаў, у даліне ракі Свіслач, знаходзіцца Свіслацкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Пластовы паклад звязаны з старажытна-алювіяльнымі адкладамі надпоймавай тэрасы ракі Свіслач[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва аграгарадка паходзіць ад доктара Здановіча, які ў пачатку XX стагоддзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінеральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 коек, жыхары якога лячыліся мінеральнай вадой. Пазней доктар Здановіч пабудаваў на бліжэйшай чыгуначнай лініі платформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Мінск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «платформа Здановіча», якая пасля Другой Сусветнай вайны паступова трансфарміравалася ў назву «станцыя Ждановічы».
Пазней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагоддзя.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- Паводле перапісу 1999 года — больш за 5000 жыхароў.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Маецца чыгуначная станцыя. Канцавы прыпынак мінскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзве ад станцыі Ждановічы да Мінскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад варот Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр
- Гандлёвы цэнтр (архітэктар В. Шаўчэнка, В. Косаў) па Паркавай вуліцы, 2[4].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Спаса-Ушэсцеўская царква
- За 5 км на паўночны захад знаходзіцца гарадзішча, датаванае VI стагоддзем.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 1979) — беларуская пісьменніца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ждановічы (Мінскі раён)