Перайсці да зместу

Сяргей Сяргеевіч Атаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сяргеевіч Атаеў
Дата нараджэння 18 мая 1916(1916-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2006(2006-12-28) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера будаўніцтва
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Сяргей Сяргеевіч Атаеў (18 мая 1916, г. Камянец-Падольскі — 28 снежня 2006) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1963). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук  (руск.), Акадэміі будаўніцтва Украіны  (укр.), ганаровы член Навукова-тэхнічнага таварыства СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, уладальнік міжнароднага звання «Выбітны інжынер XX стагоддзя»

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў камунальнай гаспадаркі  (руск.) ў 1941. Працаваў у Маскве, у Паўднёва-Казахстанскай вобласці, галоўным інжынерам Упраўлення «Белтрактарбуд», будтрэста № 1. У 19571972 гадах дырэктар Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1979 дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, які цяпер носіць імя С. С. Атаева. Загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1988 г. — прафесар кафедры тэхналогіі будаўнічай вытворчасці БПІу[1].

На працягу амаль 30 гадоў ён кіраваў Беларускім навукова-тэхнічным таварыствам будаўнікоў. З’яўляўся старшынёй Прэзідэнцкага савета навукова-тэхнічных таварыстваў (НТТ) будаўнікоў краін СНД[2].

Член КПСС з 1958 года. Пражываў у Мінску[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны праблемам комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі будаўніцтва і распрацоўцы метадаў павышэння тэхнічнай надзейнасці будаўнічай вытворчасці.

Аўтар многіх вынаходніцтваў і амаль 200 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій, якія аказалі прыкметны ўплыў на тэхнічны прагрэс у будаўніцтве.

  • С. С. Атаев. Механизация работ в массовом жилищном строительстве / Ред. Ф. П. Винокуров. — Минск, 1955; АН БССР,Архитектурно-строительный сектор
  • С. С. Атаев. Механизация и организация работ при возведении армо-керамических перекрытий : Монтаж сбор. элементов, технология изготовления и конструктив. особенности / С. С. Атаев, Н. П. Фролов ; Под ред. Ф. П. Винокурова
  • С. С. Атаев. Гидротехническое строительство / [редкол.: Ф. П. Винокуров (отв. ред.) и др.]
  • С. С. Атаев. Подъемно-транспортные работы в сборном жилищном строительстве / АН БССР ,Ин-т стр-ва и архитектуры ; Под ред. Ф. П. Винокурова

У 2007 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[3]. Таксама ўзнагароджаны шматлікімі медалямі СССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[4] (1966), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1962, 1966)[1].

Зноскі