Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1988(1988-06-04) (35 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Мінск-2006-2
2008—2010 Свіслач
2010—2011 Гродна-93
2011—2012 Свіслач
2012—2013 Табол Кастанай[d]
2013—2014 Свіслач
2014—2015 Капшагай Канаеў[d]
2015—2017 БДЭУ-ГрандПрынт
2017—2019 Цмокі-Мінск
2020—2023 Імпульс-БДУІР
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч (нар. 4 чэрвеня 1988, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Муж беларускай баскетбалісткі Ксеніі Вабішчэвіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца баскетболам у сем гадоў у першым класе школы, быў у ДзЮСШ «Аўтазаводзец», першым трэнерам быў Сяргей Міхайлавіч Ярмоленка.

Першай прафесійнай камандай у кар’еры стаў клуб «Мінск 2006», трапіў туды ў 2006 годзе, у самым пачатку станаўлення баскетбольнай структуры. Потым выступаў за асіповіцкі АЗАА і «Гродна-93».

У 2012 годзе перабраўся гуляць у казахстанскую каманду «Табол». Аднак, з-за праблем з фінансаваннем давялося пакінуць клуб і перабрацца ў эстонскі ТЛУ.

У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[1].

Выступаў за юнацкую (2004), моладзевую (2007) і нацыянальную (2014—2019) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі 3х3 стаў бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[2][3].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]