Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч
Выгляд
Нарадзілася |
18 кастрычніка 1994 (29 гадоў) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч, па нараджэнні Войшаль (нар. 18 кастрычніка 1994, Гродна, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступала за зборную Беларусі. Жонка беларускага баскетбаліста Сяргея Вабішчэвіча[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2009—2014 гадах навучалася ў Гродненскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву[3].
З 2010 года выступала за фарм-клуб «алімпіек» «Вікторыю». У студзені 2013 года пераведзена ў «Алімпію», у сезоне-2012/13 стала чэмпіёнкай Беларусі ў складзе «Алімпіі» і была запрошана ў нацыянальную каманду Беларусі[4].
Выступала ў зборных U-16 (2010), U-18 (2011—2012) і U-20 (2011—2014). У 2014 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2010—2013 — Вікторыя (Гродна)
- 2013—2016 — Алімпія (Гродна)
- 2016—2017 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2017—2022 — Цмокі-Мінск
- з 2022 — Мінск
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіёнка Беларусі (5): 2012/2013, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2023/2024.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2020/2021.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2021/2022, 2022/2023.
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2014, 2017, 2018, 2019.
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013.
- Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2013/2014, 2014/2015.
- Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Зноскі
- ↑ СЕРГЕЙ ВАБИЩЕВИЧ: «БАСКЕТБОЛ - ГОРАЗДО БОЛЬШЕ, ЧЕМ ПРОСТО РАБОТА»
- ↑ Сергей и Ксения Вабищевичи: 100% баскетбольная пара
- ↑ Гродненское государственное училище олимпийского резерва. Баскетбол
- ↑ Баскетбол. Ксения Войшель: хотелось бы, чтобы ледовыми сражениями спорт в Беларуси не ограничивался
- ↑ Ксения Войшель(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.