Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Кабяк
Дата нараджэння 2 студзеня 1945(1945-01-02) (79 гадоў)
Месца нараджэння

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк (нар. 2 студзеня 1945, в. Скарчава, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік народнай асветы.

У 1972 годзе скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1968—1974 гадах быў старшынёй прафкама студэнтаў. Па заканчэнні інстытута працаваў асістэнтам, выкладчыкам МДПІ.

У 1976 годзе скончыў аспірантуру, у наступным годзе абараніў дысертацыю «Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923—1929)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1980 годзе стаў дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі МДПІ.

У 1980 годзе быў абраны дэканам факультэта прыродазнаўства МДПІ, выкладаў на факультэце дысцыпліны «Геаграфія СССР» і «Гісторыя КПСС». У 1999 годзе назначаны прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 2003 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю Беларусі ХІХ-ХХ стст., рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921—1939), дзейнасць КПЗБ. Аўтар больш за 60 навуковых прац, 4 манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў: «Под знаменем пролетарской солидарности» (1979), «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР — акт гістарычнай справядлівасці» (1989, разам з А. М. Мацко) і інш. Адзін з аўтараў і распрацоўшчыкаў вучэбна-метадычных стандартаў педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Узнагароджаны трыма медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай асветы» (1992). За вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, значныя поспехі ў развіцці навукі, актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць С. У. Кабяку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыіі Рэспублікі Беларусь» (1997).

  • Методические рекомендации по изучению темы «Борьба партии за развертывание культурной революции» / Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького; [сост.: С. В. Кобяк, В. С. Лукин]. — Минск : [б. и.], 1989.
  • Калюнов, Б. Н. Организация и проведение спортивно-патриотического праздника «День ГТО» на факультете : учеб.-метод. пособие / Б. Н. Калюнов, С. В. Кобяк. — Минск : [б. и.], 1985. — 55 c.
  • Под знаменем пролетарской солидарности : Компартия Западной Белоруссии в борьбе за интернациональное сплочение трудящихся (1923—1929 гг.) / С. В. Кобяк; науч. ред. А. Н. Мацко ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ — Фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск : Беларусь, 1979. — 142 с.
  • У. І. Ленін і рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі / С. У. Кабяк // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. 1990. № 1. С. 9-11.
  • Мацко, А. Разам з партыяй і народам : старонкі гісторыі камсамола Заходняй Беларусі / Аляксандр Мацко, Сяргей Кабяк // Маладосць. 1985. № 1. С. 145—150.
  • Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923—1929 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.01 / С. В. Кобяк. — Минск, 1976. — 213 с.
  • Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923—1929 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / С. В. Кобяк ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ —Фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск, 1976. — 26 с.

Зноскі

  • Кабяк Сяргей Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 514.
  • Кобяк Сергей Владимирович // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 167—168.