Скарчава
Вёска
Скарчава
|
Ска́рчава[1] (трансліт.: Skarčava, руск.: Скарчево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 152 жыхары, 71 гаспадарка (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней сяленне называлася Плябанская Слабада. Пад гэтай назвай вёска ўпамінаецца ў 1889 годзе. Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 землякоў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 286 двароў, 954 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 152 жыхары, 71 гаспадарка.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Уладзіміравіч Кабяк (нар. 1945) — беларускі вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік народнай асветы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх