Сівакі
Выгляд
Сівакі
|
Сівакі (руск.: Сиваки́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Магдагачынскім раёне Амурскай вобласці Расіі. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 130 км на паўднёвы ўсход ад пгт. Магдагачы, і за 360 км ад Благавешчанска. Аднайменная чыгуначная станцыя Забайкальскай чыгункі. Насельніцтва 1 861 чалавек (на 1 студзеня 2014 года). Заснавана ў 1906 годзе пры будаўніцтве чыгуначнай станцыі. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1938 года.