Зея (горад)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зе́я (руск.: Зея) — горад (з 1906 г.) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Зейскага раёна Амураўскай вобласці. Насельніцтва 27,4 тыс. чал. (2005). Да 1913 года горад называўся Зея-Прыстань. Быў заснаваны ў 1879 годзе як перавалачны пункт Верхне-Амурскай золатаздабываючай кампаніі.
Горад размешчаны на поўначы Амурска-Зейскай раўніны, на правым беразе ракі Зея, за 660 км ад яе вусця, у паўднёвых схілаў хрыбта Тукурынгра.
Вядучая роля ў эканоміцы Зеі належыць электраэнергетыцы. Зейская ГЭС з'яўляецца найбуйнейшай крыніцай электраэнергіі Далёкім Усходзе, штогод выпрацоўваючы ад 4 да 6 млрд кілават-гадзін электраэнергіі. Іншыя галіны прамысловасці — здабыча золата, лясная прамысловасць.
Зноскі
- ↑ По предварительным данным Всероссийской переписи населения 2010 года Архівавана 9 лістапада 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 158. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)