Перайсці да зместу

Сігулдскі сярэдневяковы замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
замак
Сігулдскі сярэдневяковы замак
лат.: Siguldas viduslaiku pils
57°09′56″ пн. ш. 24°50′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Месцазнаходжанне Сігулда
Заснавальнік Вена фон Рорбах
Першае згадванне 1207
Дата заснавання 1207
Будаўніцтва 12071209 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сігулдскі сярэдневяковы замак (лат.: Siguldas viduslaiku pils), вядомы ў сярэднявеччы як замак Зэгевольд — адзін з замкаў у Сігулдзе, Латвія, пабудаваны крыжакамі.

Замак быў пабудаваны ў 1207—1209 гадах, па загадзе магістра Ордэна мечаносцаў Вена фон Рорбаха на тэрыторыі аднаго з былых ліўскіх паселішчаў на беразе ракі Гаўі. У 1345 годзе замак быў часова захоплены вялікім князям літоўскім Альгердам. У 1558 годзе быў пашкоджаны войскам Івана Грознага. З 1562 года ў складзе Інфлянтаў.

Падчас Вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй моцна пашкоджаны. У 1627 годзе шведскі кароль Густаў II Адольф перадаў замак у валоданне Акселя Уксеншэрны. Падчас Вялікай Паўночнай вайны замак быў канчаткова разбураны. Пасля яе — ужо ў складзе Расійскай імперыі — замак змяніў некалькі гаспадароў, і ў рэшце рэшт, перайшоў ва ўладанне роду фон Борхаў. У другой палове XIX стагоддзя гаспадыней замка становіцца Вольга Крапоткіна (у дзявоцтве фон Борх), і праз яе замак перайшоў да роду Крапоткіных, якія валодалі ім да абвяшчэння незалежнасці Латвіі.

Зноскі