Ордэн мечаносцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пячатка Ордэна

Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча (ням.: Schwertbrueder), рыцарскі ордэн, створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыжскім біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам (1202) і зацверджаны Папай Рымскім (1205). Ордэн ажыццяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва, на ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае процістаянне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке. Пасля буйнога паражэння ад літоўцаў пад Шаўлямі (1236) Ордэн згодна з булай папы рымскага Рыгора IX аб'яднаўся з Тэўтонскім (12 мая 1237) і стаў яго паўночным аддзелам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (беларуска-літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV — першай палове XV ст. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. ISBN 985-09-0088-1. С. 36—61.