Сілезскія клёцкі
| Сілезскія клёцкі | |
|---|---|
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| Silesian cuisine[d] | |
| Краіна паходжання | Польшча |
| Час з’яўлення | Сілезія |
| Названа ў гонар | Сілезія |
| Асноўныя | мука |
| Падача | |
| Тып стравы | Клёцкі |
Сілезскія клёцкі (польск.: Kluski śląskie, белыя, гумовыя, ням.: schlesische Kartoffelklöße) — від клёцак, прыгатаванай бульбы[1] і бульбяной мукі (крухмалу). Фармуюць круглымі і плоскімі з паглыбленнямі з абодвух бакоў, вараць у падсоленем кіпні.
Папулярныя ў Дольнай і Горнай Сілезіі[1].
Сілезскія клёцкі гатуюць з варанай бульбы, якую таўкуць на камы і пасыпаюць трохі соллю. Суадносіны бульбы і мукі прыкладна 4:1 ці 3:1.
Па жаданні таксама дадаюць сырыя яйкі[1][2]. Часцей за ўсё гатовыя клёцкі маюць шырыню каля 4-5 см і вышыню 2,5 см[1]. У залежнасці ад гатунку выкарыстанай бульбы і колеру яечнага жаўтка яны бываюць бела-крэмавымі, злёгку жоўтымі або нават колеру жаўтка.
Заглыбленні ў клёцках, акрамя дэкаратыўнай функцыі, выконвае яшчэ і ролю месца, дзе кладуць соус, пададзены да стравы. «Дзірка» таксама дапамагае страве раўнамерна прыгатавацца.
Звараную бульбу яшчэ гарачай таўкуць, праціскаюць праз прэс або здрабняюць у кухонным камбайне, а пасля злучаюць з астатнімі інгрэдыентамі[2]. Са замешанага цеста фармуецца рулет, які потым разразаецца на кавалкі і пасля надаецца патрэбная форма[2]. Характэрная «дзірка» робіцца пальцам[1]. Сфарміраваныя такім чынам клёцкі адварваюць у падсоленай вадзе.
- Вараная бульба і бульбяная мука (крухмал)
- Працісканне варанай бульбы праз прэс
- Фармаванне клёцак
- Фармаванне клёцак
Як падаваць
[правіць | правіць зыходнік]Сілезскія клёцкі падаюцца асабліва як дадатак да запечаных мясных страў з соусам (у Горнай Сілезіі, асабліва з рулядамі) або з прыгатаванай рознымі спосабамі капустай[1]. Яны таксама могуць падавацца ў якасці асноўнага стравы, запраўленай растопленым салам. Сілезскія клёцкі таксама можна падаваць салодкімі са смятанай, цукрам або варэннем.
У Горнай Сілезіі, дзе робяць белыя і чорныя клёцкі, іх падаюць да абеду на асобных талерках.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Сілезскія клёцкі белыя клёцкі), Lista produktów tradycyjnych (woj. opolskie), Ministerstwo Rolnictwa i Rozwoju Wsi
- 1 2 3 1.6.1. Ciasta wyrabiane na stolnicy (hasło «kluski śląskie»). W: Małgorzata Konarzewska: Technologia gastronomiczna z towaroznawstwem: podręcznik do nauki zawodu kucharz w technikum i szkole policealnej. Wyd. 2011. T. 2. REA s.j., s. 41. ISBN 978-83-7141-980-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aneta Majkowska, Polszczyzna mówiona mieszkańców Częstochowy, WSP, Częstochowa 2000, ss.149-158