Перайсці да зместу

Чорныя клёцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорныя клёцкі
польск.: kluski czarne
Краіна паходжання Польшча
Кампаненты
Асноўныя
Падача
Тып стравы Клёцкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чорныя клёцкі (польск.: Kluski czarne, польскія, цёртыя, шэрыя, жалезныя) — від клёцак, прыгатаваных з сырой і варанай бульбы. Чорныя клёцкі фарміруюуь у моцна пляскатыя шарыкі з уаглыбленнем. Іх вараць у падсоленай кіпячай вадзе. Гэта страва, тыповая для кухні Горнай Сілезіі. Вядомы яны і ў іншых рэгіёнах Польшчы — адсюль разнастайнасць рэгіянальных назваў.

Часцей за ўсё чорныя клёцкі выкарыстоўваюць як дадатак да мяса і соусам, але могуць падаваць і як самастойную страву. Часам іх падаюць, напрыклад, са смажаным вэнджанай свінінай[1].

Гатуецца са звараный былбы і нацёртай на тарцы сырой бульбы ў прапорцыі (да таго як зварыць і нацерці) 1:1[2]. Па жаданні дадаецца мука. Традыцыйна для зліву вады з цёртай бульбы выкарыстоўваецца адмыслова падрыхтаваная тканіна (мяшок), у якую яе змяшчаюць, а затым адціскаюць ваду. Пасля таго, як вада адстаялася, яе акуратна зліваюць і збіраюць крухмал, які застаўся на сценках посуду[2]. Крухмал дадаюць у цеста[1][2]. Звараную частку бульбы яшчэ гарачай адціскаюць прэсам ці таўкуць[2].

Для атрымання максімальна цёмнага колеру клёцкаў выкарыстоўваюць такія прыёмы, як пакіданне цёртай бульбы на некалькі гадзін на паветры, пакуль яна не пацямнее (хуткасць змены колеру залежыць ад гатунку бульбы) або пакіданне ўжо сфарміраваных клёцкаў на цэлыя суткі перад гатаваннем.

Чорныя клёцкі часцей за ўсё падаюць на вячэру разам з сілезскімі клёцкамі ў асобных талерках. Іх часта гарніруюць топленым салам і скваркамі. Таксама іх можна разагрэць на патэльні, у выніку чаго на іх з'явіцца залацістая скарыначка.

Зноскі

  1. а б Lidia Przymuszała, Dorota Świtała-Trybek, Leksykon dziedzictwa kulinarnego Śląsk, артыкул «Czarne kluski», 2021, isbn978-83-7395-919-4, Wydanie I, Uniwersytet Opolski, с. 137
  2. а б в г 419. Kluski czarne (mieszane)". W: Elżbieta Łabońska: Śląska kucharka doskonała. Wyd. I, dodruk. Katowice: Videograf II Sp. z o.o., październik 2009, s. 222. ISBN978-83-7183-667-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aneta Majkowska, Polszczyzna mówiona mieszkańców Częstochowy, WSP, Częstochowa 2000, ss.149-158