Сілумін
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку

Фазавая дыяграма сістэмы Al-Si
Сілумін — сплаў алюмінію з крэмніем. Хімічны склад - 4-22% Si, аснова - Al, нязначная колькасць прымешак Fe, Cu, Mn, Ca, Ti, Zn, і некаторых іншых. Сплаў Al-Si (сілуміну) мае найлепшыя ліцейныя ўласцівасці. У падвойных сплавах Al-Si эўтэктыка складаецца з цвёрдага раствора і крышталёў практычна чыстага крэмнію. У легіраваным сілуміне акрамя двайной эўтэктыкі маюцца патройныя і больш складаныя эўтэктыкі. У падвойных сілумінах з павелічэннем утрымання крэмнію да эўтэктычнага складу зніжаецца пластычнасць і павышаецца трываласць.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сілумін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 379—380. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.