Сіманавіцкі сельсавет (Глускі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіманавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Глускі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сіманавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 чэрвеня 1960

Сі́манавіцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Сіманавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Завалочыцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.