Сімон Фёдаравіч Ушакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сімон Фёдаравіч Ушакоў
Дата нараджэння:

1626[1][2][…]

Месца нараджэння:

Масква, Рускае царства

Дата смерці:

1686[4][1][…]

Месца смерці:

Масква, Рускае царства

Грамадзянства:

Расія

Род дзейнасці:

мастак, іканапісец

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. знаменшчык beru у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў парсуны beru, фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для царквы Тройцы ў Нікітніках beru (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).

У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб'ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


  1. 1,0 1,1 Simon Ouchakov // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Swartz A. Simon Fedorovich Ushakov // Open Library — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Swartz A. Simon Ushakov // Open Library — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132677040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.