Успенскі сабор (Масква)
Успенскі сабор Маскоўскага Крамля — праваслаўны храм, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля. Збудаваны ў 1475—1479 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага дойліда Арыстоцеля Фіяраванці. Галоўны храм Маскоўскай дзяржавы. Найстарэйшы цалкам захаваны будынак Масквы.