Сіндбад-мараход

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сіндбад-мараход

Сіндба́д (ад перс.: سندباد — Sandbād,араб. السندباد البحري‎‎ — as-Sindibād al-Baḥri) — імя легендарнага марака, які трапляе ў мноства фантастычных прыгод падчас падарожжаў праз мора на ўсход ад Афрыкі і на поўдзень ад Азіі. Калекцыя гісторый яго падарожжаў складае «Сем падарожжаў Сіндбада-марахода» у кнізе «Тысяча і адна ноч» і заснаваная часткай на рэальным вопыце ўсходніх мараплаўцаў, часткай — на антычнай паэзіі, такой, як «Адысея» Гамера, а часткай — на індыйскіх і персідскіх цудоўных апавяданнях — «мірабіліях».

Лічыцца, што правобразам Сіндбада быў кітайскі мараплавец эпохі дынастыі Мін Чжэн Хэ які меў будысцкую мянушку Саньбаа — «Тры Скарбы» або «Тры Каштоўнасці». Згодна з Нідэмам(руск.) бел., нягледзячы на несумненна мусульманскае паходжанне, гэта мянушка служыць напамінам пра «тры каштоўнасці(руск.) бел.». У сваіх плаваннях Саньбаа здзейсніў 7 падарожжаў(руск.) бел. у Заходні акіян.

Па матывах казак знята мноства мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.

Падарожжы Сіндбада[правіць | правіць зыходнік]

  • Першае — да вострава, які апынуўся кітом.
  • Другое — сустрэча з птушкай Рух.
  • Трэцяе — сустрэча з волатам-людаедам.
  • Чацвёртае — падарожжа ў Індыю і жаніцьба на індусцы.
  • Пятае — Сіндбад становіцца рабом злога дзеда.
  • Шостае — падарожжа ў краіну крылатых людзей.
  • Сёмае — апошняе падарожжа Сіндбада.