Сістэматэхніка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сістэматэхніка, сістэмнае праектаванне (распрацоўка) (англ.: systems engineering), тэхнічная дысцыпліна, якая займаецца распрацоўкай і ажыццяўленнем міждысцыплінарнага працэсу, які прызначаны задавальняць патрэбы заказчыкаў і іншых зацікаўленых асоб.

Такі міждысцыплінарны працэс ахоплівае вобласць мэтавых тэхнічных ведаў і кіраванне сістэмнай распрацоўкай. Ён мусіць дзейнічаць высакаякасна, спосабам, вартым даверу, ашчадным і своечасовым, на працягу цэлага жыццёвага цыклу сістэмы. У іншых вызначэннях ён апісваецца як інтэграваны збор сістэмных развязанняў, які задавальняе патрэбы заказчыка, і разлічаны на ўвесь жыццёвы цыкл прадукту.

Структура працэсу[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна выніковы працэс складаецца з сямі галоўных задач і такая структура азначаецца, паводле англійскіх назваў задач, скарачэннем SIMILAR[1] (у перакладзе: Пастаноўка задачы, Вывучэнне магчымасцяў, Мадэляванне сістэмы, Інтэграцыя, Пуск сістэмы, Ацэнка параметраў, Пераацэнка). Задачы звязаныя між сабой не паслядоўна, а паралельна і ітэратыўна.

У стандартах[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна вядомыя і практычна ўжываліся вызначэнні сістэматэхнікі паводле ваенных і міжнародных стандартаў. Так, сістэматэхніка вызначаецца як:

  • «Лагічная паслядоўнасць дзеянняў і пастановаў, якая ператварае аператыўную патрэбу ў апісанне параметраў прадукцыйнасці і пажаданай канфігурацыі сістэмы» (колішні стандарт МА ЗША MIL-STD-499A «Engineering Management», уведзены ў 1974).
  • «Міждысцыплінарны падыход, які ахоплівае тэхнічнае намаганне цалкам, і развіваецца, з пазнейшай праверкай адпаведнасці, у збор сістэмных, людскіх, прадукцыйныхз і апрацоўвальных развязанняў, які з'яўляецца інтэграваным і збалансаваным на працягу жыццёвага цыклу, і задавальняе патрэбы заказчыка» (Стандарт EIA/IS-632 «Systems Engineering», снежань 1994).
  • «Міждысцыплінарны, супольны падыход, які выводзіць, развівае і правярае развязанне, збалансаванае на працягу жыццёвага цыклу, якое задавальняе чаканні заказчыка, і якое прыймаецца грамадствам» (стандарт IEEE P1220 «Standard for Application and Management of the Systems Engineering Process», канчатковы чарнавік, верасень 1994).

Зноскі

  1. State the problem, Investigate alternatives, Model the system, Integrate, Launch the system, Assess performance, Re-evaluate.

Літ.:
  • Consensus of INCOSE fellows // INCOSE
  • NASA System Engineering Handbook