Сістэмны аналіз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэмны аналіз — метадалогія даследавання аб'ектаў пасродкам падання іх у якасці сістэм і аналізу гэтых сістэм. Сістэмы пры гэтым вылучаюцца зыходзячы з мэт даследавання. З аднаго боку сістэма разглядаецца як адзінае цэлае, з іншага — як сукупнасць элементаў. Прычым цэлае мае новыя, спецыяльныя ўласцівасці, якія адсутнічаюць у яго складнікаў элементаў (гэтая ўласцівасць называецца эмерджэнтнасць). Структура, уласцівасці і дынаміка сістэм пры сістэмным аналізе ўяўляюцца ў выглядзе мадэляў.